У ДУА "Дзіцячы сад №155 г.Гомеля" адкрыты пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Арганізацыя і аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў пункце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі аб адукацыі (Артыкул 15), «Палажэннем аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі» ад 25.07.2011 г №131, метадычнымі рэкамендацыямі «арганізацыі і зместу работы ў пунктах карэкцыйна – педагагічнай дапамогі» ад 25.05.2012 г, інструктыўна –метадычным лістом «аб арганізацыі карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры атрыманні імі дашкольнай або агульнай сярэдняй адукацыі ў 2013-2014 навучальным годзе».

Асноўнай мэтай дзейнасці пункта з'яўляецца аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і якія маюць цяжкасці ў іх засваенні.

Задачамі пункта з'яўляюцца:

вывучэнне асаблівасцяў псіхафізічнага развіцця навучэнцаў з мэтай вызначэння аптымальных шляхоў аказання 

аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

фарміраванне агульных здольнасцяў вучэбнай дзейнасці з мэтай выканання навучэнцамі патрабаванняў адукацыйных стандартаў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі;

фарміраванне пазітыўнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці, развіццё функцый самакантролю і адвольнай рэгуляцыі паводзін у навучэнцаў.

Залічэнне навучэнцаў у пункт ажыццяўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі (арганізацыі), які стварыў пункт, на падставе наступных дакументаў:

заявы законнага прадстаўніка навучэнца;

заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (далей – ЦКРНіР).

Заняткі ў пункце праводзяцца з 16 верасня па 25 мая бягучага навучальнага года.

Працягласць заняткаў у пункце для навучэнцаў вызначаецца ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

Перыядычнасць наведвання заняткаў выхаванцамі складае 2-4 разы на тыдзень. 

Для праходжання псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі (далей ПМПК)

неабходныя наступныя дакументы:

1. падрабязная выпіска з гісторыі развіцця дзіцяці 1-га года жыцця (прадастаўляе ўчастковы педыятр па месцы жыхарства);

2. заключэння вузкіх спецыялістаў за бягучы год:

- неўрапатолаг,

- афтальмолаг,

- оталарынголаг,

- псіханеўралогія;

Далей, са згоды законных прадстаўнікоў, дзеці атрымліваюць заключэнне ад спецыяліста цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР) г. Гомеля

Карэкцыйна-педагагічную дапамогу ў пункце аказваюць настаўнікі-дэфектолагі:

Рудэнка Алена Валянцінаўна

Калач Марына Уладзіміраўна

Рыцікава Кацярына Віктараўна